БЕЛ Ł РУС

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа

24.09.2026 / 23:25

Nashaniva.com

Гарадская рада Атавы аднагалосна падтрымала пачатак працэдуры перайменавання Трамп-авеню ў раёне Цэнтральнага парку канадскай сталіцы, паведамляе канадскі тэлеканал CTV News.

У гонар Дональда Трампа вуліца была названая вельмі даўно, яшчэ да таго, як ён стаў прэзідэнтам нават першы раз. Рэч у тым, што назвы вуліц у гэтым раёне з моманту яго забудовы звязаныя з Нью-Ёркам, а Трамп да прыходу ў палітыку быў вядомы ў гэтым горадзе як забудоўшчык.

Кансультацыі з жыхарамі Трамп-авеню правядзе член гарадской рады Райлі Брокінгтан. Жыхарам прапануюць выбраць новую назву — яна можа быць звязаная з нью-ёркскай тэматыкай або быць цалкам нейтральнай. Канчатковы варыянт плануюць вынесці на разгляд гарадской рады ў 2027 годзе.

Гэта ўжо не першая спроба перайменаваць вуліцу. Падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Трампа жыхары ўжо галасавалі па гэтым пытанні. Тады вынік аказаўся роўным: 21 хатняя гаспадарка выступіла за перайменаванне, 21 — супраць, яшчэ 20 устрымаліся. У выніку назву вуліцы тады вырашылі захаваць.

Чытайце таксама:

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія

Трамп прыгразіў спыніць гандаль з ЕС у выпадку далучэння да блока Канады

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША

Канада ўводзіць высокія мыты на амерыканскія тавары. Гэта адказ на такія ж крокі Трампа

Трамп увёў 50‑працэнтныя мыты на сотні тавараў з Канады

Каментары да артыкула