Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў
10 з іх жанчыны.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 15 асуджаных. Сярод іх 13 чалавек, як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, «былі асуджаныя за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», то-бок гаворка ідзе пра палітвязняў.
Большасць памілаваных — жанчыны: іх 10 чалавек.
Прозвішчы памілаваных, як і звычайна ў такіх выпадках, не называюцца.
Чытайце таксама:
Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных
У Варшаве сустрэлі 10 палітзняволеных, якія прыехалі з Вільні ФОТЫ і ВІДЭА
«Yes, soon!» Былая палітзняволеная расказала пра словы, з якімі лягчэй выжываць у калоніі