БЕЛ Ł РУС

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

19.09.2026 / 01:07

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які прадугледжвае пашырэнне санкцый, мытаў і іншых абмежаванняў у дачыненні да Расіі, а таксама працягвае дзеянне ўжо ўведзеных санкцый супраць Ірана.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images

Раней законапраект ухвалілі абедзве палаты Кангрэса ЗША. Дакумент прадугледжвае санкцыі супраць вышэйшага расійскага кіраўніцтва, алігархаў і членаў іх сем'яў, кампаній банкаўскага і энергетычнага сектараў, а таксама суднаў так званага ценявога флоту Расіі.

Акрамя таго, закон дае прэзідэнту ЗША паўнамоцтвы ўводзіць мыты ў дачыненні да найбуйнейшых купцоў расійскіх энерганосьбітаў. Таксама пашыраюцца магчымасці амерыканскай адміністрацыі для прымянення санкцыйнага рэжыму.

Кангрэсмен Майкл Маккол, які быў ініцыятарам законапраекта, раней падкрэсліваў: ухваленне дакумента напярэдадні зімовых месяцаў важнае, паколькі гэта аказвае ціск на Пуціна і яго саюзнікаў да таго, як Расія можа пачаць наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры — аб'ектах, звязаных з доступам да святла і вады.

Чытайце таксама:

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас

Законапраект пра маштабныя санкцыі супраць Расіі нарэшце вынесуць на галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Але яго могуць заблакаваць дэмакраты

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя

Каментары да артыкула