БЕЛ Ł РУС

Былога палітвязня Цімура Піпію аб'явілі ў вышук

10.09.2026 / 15:54

Nashaniva.com

З часу ягонага вызвалення прайшло тры з паловай месяцы. 

Цімур Піпія. Фота: «Вясна»

36‑гадовага Цімура Піпію шукае ГУУС горада Мінска, артыкул Крымінальнага кодэкса, які яму інкрымінуецца, не пазначаны. 

Цімур Піпія — былы палітычны зняволены, футбольны заўзятар клуба «МТЗ-РІПО». Ён нарадзіўся 16 студзеня 1990 года.

25 верасня 2020 года Піпію затрымалі ў Мінску ў раёне вуліцы Аэрадромнай, калі ён чакаў напарніка, каб разам паехаць на працу. Крымінальную справу супраць яго завялі ў сувязі з пратэснымі падзеямі 10 жніўня і ўдзелам у акцыі 23 верасня 2020 года, пасля патаемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Спачатку Цімур праходзіў падазраваным паводле часткі 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса аб масавых беспарадках. Пазней яму выставілі абвінавачанні паводле часткі 1 артыкула 342, часткі 2 артыкула 293 і артыкула 364 Крымінальнага кодэкса, а таксама артыкула 419.

2 ліпеня 2021 года суд пад старшынствам Святланы Бандарэнка прызначыў яму 6 гадоў, 3 месяцы і 2 дні пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цімур адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15. 

28 мая 2026 года Цімур Піпія выйшаў на волю пасля адбыцця прызначанага яму пакарання. 

У Цімура ёсць брат Тамаз, які таксама быў асуджаны па палітычных артыкулах, прызнаны палітычным зняволеным і выйшаў на волю 6 мая 2026 года пасля адбыцця 6 з паловай гадоў прызначанага яму пакарання.

Чытайце таксама:

Выйшаў на свабоду палітзняволены фанат Цімур Піпія

Памерла маці палітзняволеных Цімура і Тамаза Піпія

«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць

«Губазікаўцы мне ў вочы казалі, што забілі Крыўцова». Фанат МТЗ Піпія — пра бойкі, катаванні і чалавечнасць

Каментары да артыкула