Сяргей Ціханоўскі: Пасля ўчынку Пачобута адмоў беларусам у прытулку будзе яшчэ больш
Былы палітзняволены Сяргей Ціханоўскі выказаўся адносна сённяшняга вяртання Андрэя Пачобута ў Беларусь. На яго думку, гэты ўчынак можа негатыўна паўплываць на лёс іншых беларускіх эмігрантаў.
Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот з відэа
«Як адаб'ецца ўчынак Андрэя Пачобута на беларусах, якія чакаюць палітычнага прытулку за мяжой? Павінен канстатаваць, што крайне негатыўна. Бо яшчэ ў 2025 годзе суды Германіі і ЗША ўжо адмаўлялі беларусам у прытулку, спасылаючыся на тое, што палітычных лідараў ужо адпускаюць і сітуацыя ў краіне стабілізавалася.
На жаль, пасля ўчынку Андрэя Пачобута такіх адмоў будзе яшчэ больш», — лічыць Ціханоўскі.
Пачобут прыехаў у Беларусь з Польшчы 8 верасня. Ён збіраецца правесці тут тыдзень, сустрэцца з сям’ёй і паплечнікамі з непрызнанага ўладамі Саюза палякаў. Пасля таго ён мае намер паехаць у ЗША і Канаду, ужо нават атрымаўшы амерыканскую візу.
Чытайце таксама:
Сябар Пачобута: Пасля тыдня ў Беларусі Андрэй паедзе ў Амерыку
Бяляцкі: Пакуль не раю іншым паўтараць Пачобута
З’явілася фота Анджэя Пачобута ў Гродне на беразе Нёмана
Рада Саюза палякаў у Беларусі ўпаўнаважыла Анжаліку Борыс на дзеянні для легалізацыі арганізацыі
Ціханоўская: Вяртанне Пачобута не значыць, што нешта змянілася для ўсіх