У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі
У Беларусі сёлета ўжо нельга ўвезці электрамабіль без аплаты мыта, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце. Колькасная квота на льготны ўвоз электрамабіляў на 2026 год вычарпана.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Цяпер пры дэклараванні электрамабіля давядзецца заплаціць мыта ў памеры 15% ад яго кошту. Пры гэтым для фізічных асоб захоўваецца іншая льгота: пры ўвозе электрамабіля не старэйшага за пяць гадоў можна не плаціць ПДВ.
У 2026 годзе для фізічных асоб была прадугледжаная квота на ўвоз 6200 электрамабіляў без мыта. Летась агульная квота для фізічных і юрыдычных асоб складала 15 тысяч машын і была выбраная ўжо ў кастрычніку.
Пытанне аб павелічэнні квоты вырашае Еўразійская эканамічная камісія. Напрыклад, у 2026 годзе квоты на бязмытны ўвоз электрамабіляў ужо павялічвалі для Кыргызстана і Арменіі. Аднак Беларусь пакуль з такой ініцыятывай не звярталася.
Таму тым, хто хоча ашчадзіць на куплі электрамабіля, пакуль застаецца шукаць выгадныя прапановы на ўнутраным беларускім рынку.
Чытайце таксама:
Tesla выпусціла на вуліцы робатаксі без руля і педаляў. Ці наважацца людзі ў іх сесці?
Ля МКАД адкрылі буйны хаб для зарадкі электрамабіляў
Беларусь лідзіруе на постсавецкай прасторы па колькасці электрамабіляў на душу насельніцтва
Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў