БЕЛ Ł РУС

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах

5.09.2026 / 09:30

Дзяніс Рудніцкі

Дэпутат Руслан Шкодзін, які актыўна вядзе тыкток у даволі хамскай манеры, у гэты раз накінуўся па маці школьнікаў.

Дэпутат, палкоўнік, тыктокер Руслан Шкодзін. Фота тут і далей: яго інстаграм

Палкоўнік Руслан Шкодзін з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, ён балатаваўся ад Віцебска.

Але ж больш вядомы ён як тыктокер — на яго акаўнт voenkom.pro падпісана 636 тысяч чалавек. У сацсеткі вайсковец пайшоў восенню 2020 года.

«Усе мы памятаем, колькі негатыўнай інфармацыі вылівалася з дапамогай розных пляцовак. У большасці выпадкаў яна была фэйкавай або падавалася ў такім ракурсе, што стваралася вар'яцкае ўяўленне аб тым, што адбываецца ў краіне. Мне ж хацелася расказаць праўду, паказаць адваротны бок медаля. Спачатку на канале была толькі сур'ёзная інфармацыя», — хваліўся Шкодзін БелТА.

Цяпер жа кантэнт яго канала шмат у чым складаецца з абразаў. Напрыклад, нядаўна Шкодзін жартаваў пра тое, што ў Беларусі за парушэнне правіл дарожнага руху могуць «туз парваць».

У новым роліку дэпутат вырашыў паздзекавацца з бацькоў, якія незадаволены навіной пра тое, што ў школах Беларусі пачалі ладзіць надгляды вучняў.

Абураліся як бацькі, так і маці, але Шкодзін вырашыў накінуцца менавіта на жанчын. Выразы ён не вельмі падбіраў.

«Таксама рэальна дзіч нейкая, трэш нейкі! Дзяцей зараз у школах можна надглядаць! Што гэта наогул такое робіцца?! Цяпер яжмаці ўсёй краіны трэба аб'яднацца і масава здымаць ролікі ў тыкток, а лепш лезці на барыкады».

Палкоўнік пераконвае, што добра ж, калі «ва ўстаноўленым парадку абшукаюць нейкае дзіця». Можа, пашанцуе, і адбяруць энергетык, вэйп ці нават ножык!

«Але не, нашы яжмаці, яжнараджала павінны зараз праявіць сябе, патрындзець у тыкток. А на бяспеку дзяцей напляваць! Бо лайкі і прагляды — значна важнейшыя. А можа быць звычайная чалавечая тупасць».

Руслан Шкодзін

Чытайце таксама:

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў

«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу

Каментары да артыкула