БЕЛ Ł РУС

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога

28.08.2026 / 20:21

Nashaniva.com

Зборшчык мэблі Аляксей Санчук быў адным з удзельнікаў праекта «Патрабуем разысціся». Разам з іншымі ён сабраў барабанную ўстаноўку, якая задавала рытм на маршах і дваравых акцыях. Менавіта за тыя барабаны лукашысты так помсцілі.

У 2020‑м Аляксей быў не найгоршым з нас, раз яму далі шэсць гадоў калоніі тады, калі мала каму яшчэ столькі давалі. Ён і адсядзеў шэсць гадоў — на сёння гэта найбольш з усіх вязняў 2020-га. Тады яму было 29 гадоў, цяпер — 35. 

Па вызваленні Аляксей вымушана звярнуўся па дапамогу.

«Цяпер мы ў Грузіі ўсёй сям’ёй — я, мая жонка і наша 13‑гадовая дачка. Мы спадзяваліся хутка пераехаць у Польшчу, але чаканне гуманітарных віз можа заняць да 8 месяцаў. Пасля шасці гадоў турмы ў нас няма фінансавай падушкі, якая дазволіла б спакойна пражыць яшчэ некалькі месяцаў. Нам трэба мінімум на базавыя выдаткі патрэбы сям’і, прадукты, лекі да таго моманту, калі мы трапім у Польшчу», — піша ён.

Спасылка на збор тут, а тут — рэквізіты яго карткі, калі каму зручней перакінуць грошы проста яму на картку.

Пра яго і ягоны шлях больш:

«Адвакатка падманула маю жонку». Легендарны бубнач з маршаў Аляксей Санчук расказаў, як адседзеў доўгія шэсць гадоў і пра што нельга маўчаць

Чытайце таксама:

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

Былы беларускі палітвязень стаў суаўтарам вялікага даследавання ў Стэнфардзе

Каментары да артыкула