БЕЛ Ł РУС

У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны

26.08.2026 / 23:28

Nashaniva.com

У Нясвіжскім замку з'явіліся два новыя экскурсійныя маршруты, якія дазваляюць наведвальнікам трапіць у раней недаступныя часткі старажытнай рэзідэнцыі Радзівілаў, піша Times.by.

Нясвіжскі замак. Фота: Aliaksandr Lobach / vecteezy.com

Штогод Нясвіжскі замак наведваюць больш за паўмільёна турыстаў. Адкрыццё новых маршрутаў павінна дапамагчы размеркаваць вялікі паток наведвальнікаў па розных частках комплексу і адначасова паменшыць нагрузку на гістарычныя будынкі.

Адзін з маршрутаў праходзіць праз падземны ход XVI стагоддзя, дзе захаваліся старажытныя абарончыя збудаванні. Другі дае магчымасць прагуляцца па адкрытай частцы замкавых бастыёнаў. Адтуль наведвальнікам адкрываюцца панарамныя віды на замкавыя паркі і сажалкі.

Працягласць кожнага маршруту складае прыкладна 20—30 хвілін. Пакуль экскурсіі праводзяцца без гіда і працуюць у тэставым рэжыме. Адміністрацыя музея таксама збірае водгукі наведвальнікаў, каб ацаніць новыя маршруты.

Чытайце таксама:

З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць

Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі

У Вялікім тэатры хочуць зрабіць пастаноўку ў інтэр'еры замка Радзівілаў

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая

Каментары да артыкула