У Жлобінскім раёне пасябравалі свойскі конь і дзікі алень ФОТЫ
Незвычайнае сяброўства паміж канём і аленем заўважылі каля аграгарадка Шчадрын у Жлобінскім раёне. Алень рэгулярна прыходзіць з лесу да каня і жывёлы разам пасвяцца, піша выданне «Штодзень».
Фота: t.me/Jlobinles2022
Спачатку пра дзіўныя сустрэчы расказалі мясцовыя жыхары, а пазней інфармацыю пацвердзілі работнікі лясной гаспадаркі.
Як пачалося гэтае знаёмства і чаму жывёлы сталі трымацца разам, пакуль невядома. Паводле назіранняў егераў, яны паводзяць сябе як сапраўдныя напарнікі. Калі да іх набліжаюцца людзі, конь нібыта імкнецца абараніць аленя. Падчас іншай сустрэчы, наадварот, конь спакойна адпачываў, а алень пільна сачыў за наваколлем.
Фота: t.me/Jlobinles2022
Ці можна называць такія адносіны сяброўствам у чалавечым разуменні, сказаць складана. Аднак відавочна, што жывёлы добра ладзяць паміж сабой, давяраюць адно аднаму і, падобна, адчуваюць узаемную падтрымку.
Фота: t.me/Jlobinles2022
Чытайце таксама:
Стала вядома, колькі жывёл-кампаньёнаў зарэгістравалі беларусы
Адзін з нямецкіх рэстаранаў уключыў у меню мяса янота
Пры ўездзе ў вёску Новая Мыш падарожнікаў вітае… мыш ФОТАФАКТ
У аэрапорце Дзюсельдорфа турыстку ўкусіў скарпіён, якога яна выпадкова прывезла з адпачынку
У Брытаніі зніклага ката знайшлі праз год за 160 кіламетраў ад дома ў прытулку для бяздомных жывёл