У Беларусі збіраюцца забараніць рэкламу казіно ў інтэрнэце
Прапануюць і іншыя абмежаванні па рэкламе азартных гульняў.
Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»
У Беларусі падрыхтаваны законапраект, які абмяжуе рэкламу азартных гульняў. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведамляе, што праект ужо адправілі на ўзгадненне.
Што прапануецца?
Забараніць у інтэрнэце і транспарце рэкламу азартных і электронных інтэрактыўных гульняў, ігральных закладаў (за некаторым выключэннем). Таксама хочуць абмежаваць час такой рэкламы на тэлебачанні і радыё.
Збіраюцца забараніць выкарыстоўваць у рэкламе казіно вобразы людзей і жывёл.
У рэкламе таксама не павінна быць інфармацыі пра бонусы, якія могуць выкарыстоўвацца для ставак у ігральных закладах.