БЕЛ Ł РУС

Расійскія z-артысты, руская мова на афішах. У што ператварыліся фестывалі ў старажытным Навагрудку

22.08.2026 / 19:22

Nashaniva.com

21 жніўня стартаваў фестываль «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Навагрудка». На ягоным прыкладзе можна пабачыць, у што ператвараюцца фэсты ў колішняй сталіцы Вялікага Княства Літоўскага ў апошнія гады, піша «Салідарнасць».

На афішах спрэс руская мова, мясцовая раённая газета «Новае жыццё» піша пра фэст па-руску. На замчышчы шыльды таксама па-руску.

Канцэртную праграму вядзе зорка расійскага КВЗ Дзмітрый Колчын, а хэдлайнерам заяўлены Вадзім Самойлаў, колішні ўдзельнік гурта «Агата Крысці», які падтрымлівае Пуціна і ягоную вайну супраць Украіны.

І праграма, і антураж моцна кантрастуюць з тым, што бачыў Наваградак чвэрць стагоддзя таму, калі тут распачалі традыцыю фестываляў сярэднявечнай культуры. Тыя фэсты збіралі дзясяткі тысяч гасцей з Беларусі і суседніх краін, у тым ліку музыкаў з Польшчы, Украіны, Расіі і Літвы.

Чытайце таксама:

У Лідзе скруцілі гіганцкую шаурму ФОТАФАКТ

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

У Іўі на фестывалі памідораў прыгатавалі 9‑метровы бутэрброд

На фестывалі водных ліхтарыкаў у Батанічным садзе наведвальнікаў пакусалі восы

Каментары да артыкула