БЕЛ Ł РУС

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

21.08.2026 / 10:50

Nashaniva.com

Як паведаміў кіраўнік Федэрацыі альпінізму Эдуард Кубатаў, з вялікай верагоднасцю яны належаць двум альпіністам з Беларусі і аднаму грамадзяніну Літвы, якія зніклі падчас узыходжання на пік, піша News.kg.

— Пошукавыя работы завершаны. Мы зараз зафіксавалі наяўнасць трох целаў на дне цясніны Курумду. З вялікай верагоднасцю гэтыя целы належаць двум альпіністам з Беларусі і Літвы. Але мы можам казаць толькі «з вялікай верагоднасцю», — сказаў Кубатаў.

Паводле яго слоў, далейшыя работы ўскладняюцца ўмовамі надвор'я. Ратавальнікі чакаюць устойлівага надвор'я ў раёне піка Курумду, пасля чаго плануецца ўстанавіць асобы загінулых і вырашыць пытанне з транспарціроўкай целаў у Ош.

«Гэта таксама дастаткова складанае мерапрыемства, мы чакаем устойлівасці надвор'я і працягнем работы. У гарах цяпер нестабільныя ўмовы, і сезон альпінізму завершаны. Гэта вышыня каля 6,5 тысячы метраў», — адзначыў кіраўнік Федэрацыі альпінізму.

43‑гадовы Максім Палянскі, 60‑гадовы Мікалай Свірыдаў з Беларусі і 37‑гадовы Сяргей Рубцоў з Літвы зніклі 2 жніўня падчас узыхожання на Курумду. З таго часу вёўся іх пошук.

Чытайце таксама:

У МНС Кыргызстана абверглі выяўленне цел зніклых альпіністаў на піку Курумду

«Шукаць сэнс ёсць». Як ідуць пошукі зніклых у Кыргызстане альпіністаў

Каментары да артыкула