Пад Гомелем мужчына пасля пахавання брата пайшоў у краму красці
У Гомельскім раёне 43‑гадовы мужчына прыехаў на пахаванне брата, але пасля добрага застолля вырашыў выпіць яшчэ, хоць ужо і не было чаго.
Скрыншот з відэа
Мужчына накіраваўся ў краму, аднак тая ўжо была зачыненая. Тады ён заўважыў адчыненае акно і вырашыў пранікнуць у гандлёвы пункт праз яго.
Апынуўшыся ўнутры, ён пачаў збіраць усё, што палічыў патрэбным: алкаголь, цыгарэты і закуску. Акрамя таго, забраў грошы з касы. Пасля гэтага выбраўся з крамы тым жа шляхам — праз акно.
Неўзабаве злодзея затрымалі аператыўнікі. Агульны кошт скрадзеных ім тавараў і грошай склаў каля 1000 рублёў.
Высветлілася, што два гады таму мужчына ўжо быў асуджаны за падобнае злачынства. Цяпер за чарговы крадзеж яму зноў пагражае турэмнае пакаранне.
Чытайце таксама:
Мінчанін аплаціў студэнтцы праязны на ўсе віды транспарту, але даведаўся пра гэта з SMS
Мужчына выйшаў з турмы і адразу абакраў могілкі пад Мінскам
У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр
Мужчына забраў сабаку ў краме, каб пра яго клапаціцца — і атрымаў крымінальную справу