БЕЛ Ł РУС

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў

17.08.2026 / 21:41

Nashaniva.com

Эксклюзіўны электрычны суперкар Ferrari Luce «Chassis 0» прадалі на аўкцыёне RM Sotheby’s падчас аўтамабільнага тыдня ў амерыканскім Мантэрэі, што ў штаце Каліфорнія, за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў, паведамляе Бі-бі-сі.

Пачатковая цана аўтамабіля складала каля 1,1 мільёна даляраў, аднак у выніку лота яе перавысілі прыкладна ў 36 разоў. Усе сродкі, атрыманыя ад продажу, праз Фонд Ferrari накіруюць на дабрачынныя мэты. У прыватнасці, грошы пойдуць на развіццё праектаў тэхнічнай адукацыі ў Італіі і ЗША.

Купцом стаў амерыканскі вынаходнік, прадпрымальнік і мільярдэр Герберт «Хербі» Вертхайм. Гэта ўжо не першы ўнікальны Ferrari ў яго калекцыі. У мінулым годзе ён набыў Ferrari Daytona SP3 Tailor Made за 26 мільёнаў даляраў. Грошы ад таго продажу таксама былі перададзеныя на дабрачыннасць.

Ferrari Luce — найноўшая мадэль італьянскага брэнда, якая павінна стаць пачаткам новай эры для кампаніі ў галіне электрамабіляў. Электрычная ўстаноўка суперкара развівае магутнасць 1050 конскіх сіл.

Аўтамабіль з нумарам шасі «0» спецыяльна падрыхтавалі для дабрачыннага аўкцыёну. Ён атрымаў унікальную матавую афарбоўку кузава і эксклюзіўны салон з аздабленнем металізаванай скурай.

Чытайце таксама:

Ferrari прэзентавала першы электрамабіль

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў

У Беларусі працягвае расці колькасць электрамабіляў і зарадных станцый

Каментары да артыкула