БЕЛ Ł РУС

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін

8.08.2026 / 14:26

Nashaniva.com

Аляксандра «Лахвіча» Наўковіча параніла пару дзён таму на выездзе з баявога задання.

Фота: інстаграм Аляксандра Наўковіча (Лахвіча)

«Вітаю, спадарства. Адпрацавалі выдатна. Мае першыя баявыя ў новым падраздзеле, да якога прыкамандзіраваўся. Але самае цяжкае гэта заезд і выезд… З выездам штось пайшло не так. Выкінула мяне тоўстага ў акенца пікапа, слаба што памятаю… Але не на секунду не сумняваюся, што зрабіў правільны выбар і я ў шэрагах ЗСУ. Дактары хутка паставяць мяне на ногі, і мы яшчэ паваюем! Падрабязнасці з цягам часу. Усіх абняў», — напісаў ён у сваім інстаграме.

Мяркуючы па фота, сур'ёзна параненая спіна. «12 вінтоў», — апісаў добраахвотнік аперацыю.

«У першы дзень дактары здзівіліся: як ты адчуваеш ногі з такімі раненнямі?» — піша «Лахвіч».

І дадае, што на трэці дзень змог падняцца. «Стаяць магу секунды, сядзець нельга».

Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч некалькі тыдняў таму запісаў свайго роду «пакаяльнае» відэа з паголенай барадою. Пазней «Лахвіч» прызнаўся, што гэта было зроблена пад прымусам з боку былых пабрацімаў на чале з Радзівонам «Генам» Батуліным — былым камандзірам батальёна «Тэрор».

З’яўленню відэа папярэджваў канфлікт: Лахвіч апублікаваў ролік, у якім крытыкаваў Батуліна. Сэнс той крытыкі быў у тым, што «калі іншыя ваююць, а ты едзеш у Адэсу адціскаць у мірных валанцёрку — гэта не шляхетна». Вядома пра сувязь Батуліна з ультраправым асяроддзем. Яшчэ да поўнамаштабнай вайны ён быў блізкі да Сяргея «Боцмана» Кароткіх. У інтэрв’ю і выступах Батулін часта выкарыстоўвае лексіку пра «новую шляхту», нацыяналізм, элітарнасць ваяроў і асаблівы кодэкс гонару.

Чытайце таксама:

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Добраахвотнік Лахвіч пацвердзіў, што запісаў «пакаяннае» відэа паголеным налыса пасля сустрэчы з Батуліным

Беларускага добраахвотніка Лахвіча пагалілі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяльнае» відэа. Што вядома

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»

Каментары да артыкула