ЗША шукаюць патэнцыйнага новага лідара для Кубы накшталт Дэлсі Радрыгес
Адміністрацыя Дональда Трампа шукае дзейнага або былога кубінскага чыноўніка, які мог бы ўзначаліць урад у Гаване ў выпадку палітычных змен на востраве.
Фота: AP Photo / Ramon Espinosa
Як расказалі New York Times крыніцы сярод амерыканскіх чыноўнікаў, адміністрацыя Дональда Трампа хацела б змяніць кіраўніцтва Кубы і шукае кандыдата сярод кубінскіх дзяржаўных службоўцаў. Гаворка, хутчэй, ідзе пра пераналаджванне рэжыму, а не пра яго поўную дэканструкцыю.
ЗША хацелі б бачыць на чале Кубы кагосьці накшталт лаяльнай Вашынгтону Дэлсі Радрыгес — былой віцэ-прэзідэнткі Венесуэлы. Яна стала часовай лідаркай краіны пасля таго, як у студзені амерыканскія войскі захапілі прэзідэнта Нікаласа Мадура.
Аднак спецслужбы мяркуюць, што на Кубе такі сцэнар будзе рэалізаваць складаней, чым у Венесуэле, праз недахоп прагматычных чыноўнікаў, якія былі б гатовыя ўзяць уладу ў свае рукі, калі б амерыканскія войскі захапілі экс-прэзідэнта Рауля Кастра, які захоўвае значны ўплыў на жыццё краіны. Мясцовыя эліты больш падобныя да іранскіх і могуць быць значна больш радыкальнымі, папярэджваюць амерыканскія спецслужбы
Чытайце таксама:
Улады Кубы пачынаюць перабудову: 176 зменаў у эканамічнай сістэме