Лукашэнка: З нядбайных чыноўнікаў можна стварыць дзве батальённа-тактычныя групы
Лукашэнка падчас наведвання Вілейкі і раёна заявіў, што ў войска накіравалі каля 500 нядбайных чыноўнікаў і спецыялістаў. Ён прапанаваў прыцягнуць іх да работ на занядбаных сельскагаспадарчых землях Мінскай вобласці.
Фота: president.gov.by
«Вазьміце гэтыя дзве батальённа-тактычныя групы, якія стварылі з нядбайных чыноўнікаў і спецыялістаў. Разумееце, пра што ідзе гаворка? Цяпер іх каля 500 чалавек. Я іх называю — дзве батальённа-тактычныя групы», — заявіў Лукашэнка.
На яго думку, іх трэба накіраваць на навядзенне парадку на сельскагаспадарчых землях.
«Калі ласка, прымусьце іх тут працаваць імем рэвалюцыі. Рабіце што заўгодна, але навадзіце ўсюды парадак. Вазьміце верталёт і абляціце ваколіцы — вы ўбачыце тое, пра што я вам сказаў», — дадаў ён.
Нагадаем, што ў ліпені Лукашэнка прапанаваў адпраўляць нядбайных чыноўнікаў і работнікаў сельскай гаспадаркі на вайсковыя зборы. Пасля гэтага Мінабароны адправіла ваенкамаў інспектаваць сельгаспрадпрыемствы падчас жніва.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што Беларусі не хапае сістэмы кіравання савецкіх часоў
Лукашэнка раіць беларусам прыгледзецца да хацінгу
Лукашэнка абурыўся якасцю тавараў у вясковых крамах: Пратэрміноўка і тухляціна!