У мінскай бальніцы аперыруюць пацыентаў па-новаму
У 4‑й гарадской клінічнай бальніцы Мінска ўкаранілі новыя падыходы да хірургічнага лячэння захворванняў нырак і мочавыводзячых шляхоў. Дзякуючы сучаснаму лазернаму хірургічнаму комплексу аперацыі сталі менш траўматычнымі, а тэрміны аднаўлення пацыентаў істотна скараціліся, паведамляе тэлеканал АНТ.
Здымак ілюстрацыйны
Калі яшчэ каля 15 гадоў таму большасць уралагічных захворванняў лячылі адкрытымі аперацыямі, пасля якіх пацыенты знаходзіліся ў стацыянары не менш за 12—14 дзён, то цяпер амаль усе гэтыя методыкі замененыя малаінвазіўнымі ўмяшаннямі.
Як адзначыў галоўны доктар бальніцы Уладзімір Сірэнка, сёння сярэдні тэрмін знаходжання пацыента ў стацыянары пасля такіх аперацый складае ўсяго ад чатырох да сямі дзён. Гэта дазваляе людзям значна хутчэй вяртацца да звычайнага жыцця.
Медыкі падкрэсліваюць, што поспех лячэння залежыць не толькі ад сучаснага абсталявання і прафесіяналізму ўрачоў, але і ад саміх пацыентаў. Яны заклікаюць не адкладваць візіт да спецыяліста, бо своечасова выяўленае захворванне значна павышае шанцы на хуткае і паспяховае выздараўленне.
Чытайце таксама:
Жыхары Нароўлі б’юць трывогу, што ў мясцовай бальніцы закрылі дзіцячае аддзяленне
Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі
Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту