БЕЛ Ł РУС

У Расію не пусцілі амаль тону рагоў з Беларусі

4.08.2026 / 23:04

Nashaniva.com

На расійска-беларускай мяжы ў вёсцы Лабок Себежскага раёна Пскоўскай вобласці супрацоўнікі Рассельгаснагляду правялі ветэрынарны кантроль грузу з Беларусі. Падчас праверкі было ўстаноўлена, што з беларускай тэрыторыі перавозілі 867 кілаграмаў паляўнічых трафеяў — аленіх і ласіных рагоў.

Інспектары высветлілі, што на гэты груз не было неабходных ветэрынарных суправаджальных дакументаў. У прыватнасці, адсутнічалі пацвярджэнні бяспекі прадукцыі, яе паходжання, правядзення неабходнай апрацоўкі, а таксама дакументы аб эпідэміялагічнай норме на тэрыторыі, адкуль паходзілі трафеі.

Паколькі перамяшчэнне паляўнічых трафеяў праз мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза забаронена без адпаведнага афармлення, быў складзены акт аб вяртанні грузу.

У выніку рогі завярнулі назад у Беларусь.

Чытайце таксама:

У Любанскім раёне ў прыроду выпусцілі 46 еўрапейскіх ланяў

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак

Каментары да артыкула