БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі

1.08.2026 / 20:52

Nashaniva.com

Недалёка ад вёскі Бараўляны пад Мінскам мясцовыя жыхары заўважылі незвычайную з'яву — на лясной паляне, дзе раней былі высечаныя дрэвы, вырасла цэлая паляна сланечнікаў, піша pristalica.by.

Фота: pristalica.by

Жоўтыя кветкі не высаджаныя радамі, як на сельскагаспадарчых палях, а раскіданыя па ўсёй паляне невялікімі групамі. Для лясной мясцовасці гэта выглядае вельмі незвычайна, бо сланечнікі звычайна вырошчваюць на агародах або палях.

Фота: pristalica.by

Незвычайную знаходку зрабіў мясцовы жыхар, які праходзіў побач з Мінскім абласным клінічным шпіталем інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Па яго словах, ён упершыню ўбачыў, каб у лесе раслі сланечнікі, прычым іх там было вельмі шмат.

Фота: pristalica.by

Як маглі з'явіцца гэтыя расліны, дакладна невядома. Найбольш верагодная версія — што мінулай восенню нехта насыпаў у кармушкі для птушак або лясных жывёл семкі. Частка іх не была з'едзеная, перазімавала ў глебе і вясной прарасла, утварыўшы незвычайную паляну.

Фота: pristalica.by

Чытайце таксама:

У Дзяржынскім раёне зацвіло вялікае поле сланечнікаў

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць

У Мінску сталі прадаваць «фіялетавы» хлеб. Ці сапраўды ён фіялетавы і які на смак?

Каментары да артыкула