БЕЛ Ł РУС

Трамп назваў прычыну адмовы Украіне ў ліцэнзіі на ракеты Patriot

1.08.2026 / 14:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША адмовіўся ад абяцання дазволіць Украіне вырабляць ракеты Patriot з-за асцярог, што тэхналогіі могуць быць выкарыстаныя супраць Вашынгтона, паведамляе The New York Times.

Фота: Nathan Howard / AP

Падчас сустрэчы са сваім кабінетам міністраў у рэзідэнцыі Кэмп-Дэвід амерыканскі лідар заявіў, што змяніў сваё рашэнне, бо «складана перадаваць такога кшталту тэхналогіі», а таксама з-за рызыкі, што «тыя людзі, якім вы перадаеце тэхналогіі, аднойчы могуць выкарыстаць іх супраць вас».

«Вы паглядзіце на вайну — такое здаралася некалькі разоў за гэтыя гады. Таму мы павінны быць вельмі асцярожнымі. Мы ахоўваем гэта», — прыводзіць выданне словы прэзідэнта ЗША.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot

Зяленскі папрасіў у Трампа 300 ракет для Patriot, каб абараніць энергетыку Украіны ўзімку

Каментары да артыкула