Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі
Грамадзянка Беларусі, якая таксама мела і пашпарт іншай краіны, спрабавала выехаць па ім з Беларусі ў Літву. Аднак беларускія грамадзяне пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы павінны выкарыстоўваць толькі нацыянальныя дакументы, сцвярджае Дзяржаўны памежны камітэт.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Дзяржаўны памежны камітэт
За парушэнне дзяўчыну аштрафавалі і не прапусцілі праз мяжу.
Іншая грамадзянка Беларусі, якая жыве ў Канадзе, заязджала ў Беларусь з Літвы. Яна падала памежнікам пашпарт, тэрмін дзеяння якога скончыўся амаль два гады таму. У выніку дакумент у яе канфіскавалі, а саму жанчыну аштрафавалі.
Чытайце таксама:
Ці можна ў Беларусі адмовіцца ад ID-карты і перайсці на звычайны пашпарт?
Латушка не верыць, што Мельнікава купіла ў Мінску кватэры
Беларуска ўцякла ў ЗША ад службы ў Ізраілі — і цяпер сядзіць у Мінску без пашпарта