«Белавія» пачне лётаць з Гомеля ў Хургаду
Авіякампанія «Белавія» з 27 кастрычніка пачне выконваць чартарныя рэйсы з Гомеля ў Хургаду — адзін з найбольш папулярных курортаў Егіпта на ўзбярэжжы Чырвонага мора.
Фота: Lookby.media
Паводле інфармацыі авіякампаніі, самалёты будуць лётаць у Хургаду раз на 10—11 начэй. Вылеты запланаваныя па аўторках і пятніцах.
Падрабязную інфармацыю пра рэйсы «Белавія» рэкамендуе ўдакладняць у кансалідатара — турыстычнага аператара «Ініэрсіці».
Хургада вядомая вялікай колькасцю гатэляў, у тым ліку фармату «ўсё ўключана». Курорт таксама папулярны дзякуючы цёплай і чыстай вадзе, каралавым рыфам і багатаму падводнаму свету, што прыцягвае аматараў дайвінгу і снорклінгу.
Новы маршрут з Гомеля стане яшчэ адным пашырэннем палётнай праграмы «Белавія». Раней авіякампанія паведамляла пра аднаўленне рэгулярных рэйсаў на тайландскі востраў Пхукет з канца кастрычніка 2026 года.
Чытайце таксама:
«Белавія» неўзабаве зноў паляціць на Пхукет
«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі
«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак