БЕЛ Ł РУС

Пад Расонамі затрымалі 350 удзельнікаў турзлёту

30.07.2026 / 17:05

Nashaniva.com

Пад Расонамі затрымалі ўдзельнікаў штогадовага злёту, які праводзяць беларускія прадстаўнікі руху «Сям'я вясёлкі» (Rainbow Family), піша «Віцебская Вясна».

Здымак ілюстрацыйны

Рух «Сям'я вясёлкі» аб'ядноўвае прыхільнікаў ідэі гарманічнага суіснавання з прыродай і пратэсту супраць умоўнасцяў капіталістычнага грамадства. Злёты праводзяцца у маланаселеных месцах, палатачныя гарадкі ставяць паблізу вадаёмаў. 

На тых, хто хацеў адпачыць на прыродзе і сустрэцца са старымі сябрамі, учора здзейснілі міліцэйскі налёт. Людзей затрымлівалі цэлымі сем'ямі. Вядома, што разам з дарослымі ноч у ІЧУ былі вымушаныя правесці і некалькі дзяцей. Што да колькасці затрыманых, то «Віцебская Вясна» дае лічбу 350.

На затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і папярэдзілі, што на працягу двух месяцаў іх чакае суд. Інфармацыя пра інцыдэнт удакладняецца.

Падобная гісторыя адбылася ў Віцебску ў 2025 годзе, калі замежныя студэнты са Шры-Ланкі сабраліся разам, каб адзначыць нацыянальны Новы год. Каля 300 юнакоў і дзяўчат зладзілі традыцыйную супольную імпрэзу, нават не падумаўшы, што трэба папярэдне атрымаць дазвол ад мясцовых уладаў. Міліцыянты палічылі святкаванне парушэннем закона і кваліфікавалі яго як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. У выніку міліцыя затрымала больш за 300 замежнікаў. Гісторыя набыла розгалас у медыя напачатку 2026 года, калі ўнутраныя міліцэйскія дакументы трапілі ў публічны доступ.

Чытайце таксама:

Расійскую рэкламшчыцу з Мсціслава асудзілі за палітыку

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было

Палітвязням па справе «Зялёнай сеткі» далі па шэсць гадоў

Каментары да артыкула