БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў пра крытычны недахоп сродкаў супрацьпаветранай абароны

30.07.2026 / 12:44

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля чарговай масіраванай атакі Расіі заклікаў заходніх партнёраў паскорыць пастаўкі сродкаў супрацьпаветранай абароны і паведаміў пра крытычны недахоп ракет-перахопнікаў для абароны ад балістычных удараў.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

«Абарона ад расійскай ракетнай пагрозы — гэта найважнейшая задача для захавання жыццяў нашых людзей. Усе партнёры ведаюць, як і чым могуць дапамагчы. Несвоечасовая дапамога, затрымкі з пастаўкамі супрацьбалістычных ракет — менавіта гэта прыводзіць да такіх разбурэнняў і ахвяр», — заявіў Зяленскі ў сваім Telegram.

Паводле яго слоў, у ноч на 30 ліпеня пад ударамі апынуліся Кіеў і Кіеўская вобласць, а таксама Днепрапятроўская, Львоўская, Палтаўская, Харкаўская, Мікалаеўская, Сумская, Вінніцкая, Чаркаская і Івана-Франкоўская вобласці.

Былі пашкоджаны дзясяткі жылых дамоў, прадпрыемствы і аб'екты інфраструктуры. У Львове колькасць пацярпелых вырасла да 30 чалавек, былі пашкоджаны больш за 20 жылых дамоў, школа і два дзіцячыя садкі.

У прыгарадзе Крывога Рога ў выніку ўдару па жылым доме загінула ўся сям'я — шэсць чалавек.

Чытайце таксама:

Прамое траплянне «Іскандэра» ў дом пад Крывым Рогам: шэсць загінулых, сярод іх дзеці

Каментары да артыкула