БЕЛ Ł РУС

У Мсціслаўскім раёне браканьер злавіў 740 чырванакніжных ракаў

29.07.2026 / 22:51

Nashaniva.com

У Мсціслаўскім раёне супрацоўнікі міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету затрымалі мужчыну, які незаконна здабываў шыракапальцага рака — від, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і не дазволены для прамысловага або аматарскага лову.

Паводле матэрыялаў праверкі, браканьер выкарыстоўваў адразу 17 ракаловак. У выніку ён вылавіў 740 асобін агульнай вагой каля 24,5 кілаграма. Нанесеная навакольнаму асяроддзю шкода ацэненая ў 3330 базавых велічынь.

Частку злоўленых жывёл удалося выратаваць. Інспектары выпусцілі ў натуральнае асяроддзе 411 жывых шыракапальцых ракаў, што дазволіла захаваць значную колькасць рэдкіх асобін.

Затрыманы прызнаў, што ведаў пра ахоўны статус гэтага віду. Паводле яго слоў, ён займаўся незаконным промыслам дзеля прыбытку, а здабытых ракаў выкарыстоўваў як своеасаблівую «жывую валюту» — разлічваўся імі з іншымі людзьмі за розныя паслугі.

Па факце незаконнай здабычы жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, Мсціслаўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле часткі 4 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Чытайце таксама:

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Аршанскім раёне мужчына лавіў у Дняпры рыбу і трапіў пад крыміналку

У Беларусі знікаюць уюны. Прычын адразу тры

Навукоўцы выпусцілі ў беларускую прыроду першую партыю спецыяльна выгадаваных рэдкіх змей

У Прыпяці павялічваецца колькасць рыбы, раней занесенай у Чырвоную кнігу

Каментары да артыкула