БЕЛ Ł РУС

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары

27.07.2026 / 16:18

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што новая аўтамагістраль у Заходняй Сахары будзе насіць яго імя. Пра гэта ён паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы, адзначыўшы, што такое рашэнне нібыта прынялі ўлады Марока ў знак удзячнасці за прызнанне Злучанымі Штатамі ў 2020 годзе суверэнітэту Марока над спрэчнай тэрыторыяй Заходняй Сахары.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Па словах Трампа, гаворка ідзе пра новую аўтадарогу коштам каля аднаго мільярда даляраў, якая злучае гарады Дахла і Тызніт. Ён таксама апублікаваў відэаролік з кадрамі пустыні і ўчасткаў трасы. У роліку сцвярджаецца, што гэта адна з самых працяглых дарог у Афрыцы, якая праходзіць уздоўж атлантычнага ўзбярэжжа і стане часткай буйной транспартнай сеткі, што злучыць краіны Заходняй Афрыкі праз Марока з Міжземнамор'ем.

Trump:

Thank you to Highly Respected Mohammed VI, the King of Morocco — Such a Great Honor!

I look forward to traveling the entire length of this Great Highway someday, hopefully soon!pic.twitter.com/wZNfn79HaP

— Clash Report (@clashreport) July 26, 2026

Трамп падзякаваў каралю Марока Махамеду VI за такую, паводле яго слоў, вялікую пашану і заявіў, што спадзяецца ў хуткім часе асабіста праехаць па гэтай аўтамагістралі.

Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння ад уладаў Марока адносна прысваення трасе імя Дональда Трампа на момант публікацыі не было.

Раней імя Дональда Трампа атрымаў міжнародны аэрапорт у амерыканскім горадзе Палм-Біч. 

Чытайце таксама:

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа

Каментары да артыкула