Акцёр Раян Гослінг далучыцца да сусвету Marvel
Ён сыграе Прывіднага гоншчыка.
Раян Гослінг. Фота: Evan Agostini / Invision / AP, File
Акцёр Раян Гослінг нарэшце далучыцца да сусвету Marvel.
Ён сыграе Прывіднага гоншчыка (Ghost Rider) у новым фільме. Рэжысёрам стужкі стане Шон Леві, а рэліз запланаваны на 2028 год, паведамляе Variety.
Прывіднага гоншчыка многія памятаюць у выкананні Нікаласа Кейджа, які здымаўся ў вобразе палаючага байкера ў двух фільмах кампаніі Sony.
У коміксах і ў фільме пра Прывіднага гоншчыка галоўны герой байкер Джоні Блэйз прадае душу д'яблу, каб вылечыць бацьку ад раку. Як і ў любым пагадненні з д'яблам, бацьку вылечваюць, але той усё адно гіне пазней. Пасля гэтага Джоні становіцца звязаным з звышнатуральным дэманам і набывае здольнасць ператварацца ў палаючага шкілета-байкера. Ён таксама валодае суперсілай і здольны прымусіць чалавека адчуць увесь эмацыйны боль, які той прычыніў іншым.
Пасля фільмаў Sony ў 2007 і 2011 гадах правы на Прывіднага гоншчыка вярнуліся да Marvel Studios, якая пераасэнсавала персанажа для тэлесерыяла ABC «Агенты S.H.I.E.L.D.».