БЕЛ Ł РУС

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада

24.07.2026 / 21:10

Nashaniva.com

Урад Чарнагорыі апублікаваў праект змяненняў у пастанову аб візавым рэжыме, які прадугледжвае скасаванне бязвізавага ўезду для грамадзян Беларусі і Расіі з 1 лістапада 2026 года, піша Руская служба «Радыё Свабода».

Фота: pixabay.com

Згодна з праектам, да 31 кастрычніка беларусы і расіяне па-ранейшаму змогуць уязджаць у Чарнагорыю, праязджаць праз яе транзітам і знаходзіцца ў краіне да 30 дзён пры наяўнасці дзейнага праязнога дакумента. Але калі змяненні будуць зацверджаныя, з лістапада для паездак ужо спатрэбіцца віза.

Пакуль дакумент мае статус праекта і афіцыйна яшчэ не прыняты.

Чарнагорыя атрымала статус краіны-кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз у 2010 годзе і лічыцца адной з найбольш верагодных наступных дзяржаў, якія могуць далучыцца да ЕС. У красавіку 2026 года паслы краін Еўрасаюза ўхвалілі пачатак падрыхтоўкі да заключэння дамовы аб уступленні Чарнагорыі ў ЕС.

Чытайце таксама:

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню

Чарнагорыя можа далучыцца да Еўрасаюза ўжо ў 2028 годзе

Беларус расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам

Каментары да артыкула