Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў
Экс-мінчук Ігар Тульчынскі прадставіў Беларусь у рэйтынгу Forbes найбагацейшых грамадзян ЗША, якія нарадзіліся за мяжой. Ён заняў у ім 138‑е месца ў якасці заснавальніка і ўладальніка інвестыцыйнай кампаніі WorldQuant, піша выданне «Белорусы и рынок».
Ігар Тульчынскі. Фота: businessinsider.com
Ігар Тульчынскі нарадзіўся ў Мінску ў сям'і музыкантаў у 1966 годзе. Калі яму было 11 гадоў, бацькі пераехалі ў ЗША. Яго капітал ацэньваецца на гэты момант у 1,7 мільярда даляраў.
Спіс краін і тэрыторый, якія прадстаўляюць мільярдэры-імігранты, пашырыўся да 45 — у 2025 годзе гэты паказчык складаў 42. У рэйтынгу з'явіліся Гаіці, Філіпіны, Польшча і Іспанія. У той жа час Гватэмала страціла свайго адзінага прадстаўніка: сузаснавальнік Duolingo Луіс фон Ан выбыў з клуба мільярдэраў на фоне падзення курсу акцый.
Другі год запар па колькасці мільярдэраў-імігрантаў лідзіруе Індыя: іх колькасць дасягнула рэкордных 19 чалавек, што на сем больш, чым у мінулым годзе.
Чытайце таксама:
У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі