У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу
Жыхарка сталіцы Васіліса заўважыла на ствале дрэва каля свайго дома незвычайны грыб. Высветлілася, што гэта вельмі рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу, піша Blizko.by.
У аб’ектыў трапіў рэдкі і незвычайны грыб — вальварыела шаўкавістая. Маладыя грыбы гэтага віду маюць форму яйка, пакрытага характэрным аксамітным або пухнатым белым налётам. Па меры росту «шкарлупіна» разрываецца, і з’яўляецца буйны грыб з белай шапкай і пласцінкамі.
Грыб сустракаецца ў Азіі, Аўстраліі, Еўропе, Паўночнай Амерыцы і краінах Карыбскага басейна. Сустракаецца ўлетку і ўвосень у лісцевых і мяшаных лясах, парках на жывых і адмерлых камлях лісцевых дрэў — часта на ліпе, клёне, таполі ці дубе.
Нягледзячы на тое, што гэты грыб ядомы, ён уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яго катэгарычна забаронена збіраць, бо за гэта прадугледжаны штраф.
Чытайце таксама:
Якіх грыбоў сёлета ў лесе будзе найбольш?
На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк
Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ