БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку

20.07.2026 / 09:26

Nashaniva.com

Для правядзення аперацыі выкарысталі верталёт.

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса 40‑гадовага альпініста, які атрымаў траўмы падчас узыходжання, а таксама цела яго 11‑гадовага сына. Для правядзення аперацыі выкарысталі верталёт, расказалі ў Галоўным упраўленні МНС Расіі па рэгіёне, паведамляе РБК

«Ратавальнікі МНС Расіі з прыцягненнем камерцыйнага верталёта кампаніі «Хеліэкшн» эвакуявалі пацярпелага і цела загінулага ў пасёлак Церскол, дзе іх перадалі медыкам і следча-аператыўнай групе праваахоўных органаў», — гаворыцца ў паведамленні.

19 ліпеня ратавальнікі знайшлі на ўсходнім схіле Эльбруса пацярпелага мужчыну і цела загінулага 11‑гадовага хлопчыка.

Бацька і сын здзяйснялі ўзыходжанне на ўсходнюю вяршыню Эльбруса, аднак сарваліся са скалы на вышыні каля 4,2 тысячы метраў. У выніку падзення дзіця загінула, а мужчына атрымаў цяжкія траўмы.

Чытайце таксама:

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса

Каментары да артыкула