У Германіі затрымалі беларускага дальнабойшчыка, які ехаў з 3,24 праміле
Каля нямецкага горада Бокэнэм, зямля Ніжняя Саксонія, спынілі грузавік з п’яным 40‑гадовым беларусам за рулём. Пра гэта паведамляе мясцовая паліцыя, піша сайт «Беларусь и мир».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: polizei.sachsen.de
У суботу, 11 ліпеня, прыкладна ў 21:50 адзін з удзельнікаў дарожнага руху паведаміў пра фуру, якая рухалася з парушэннем правіл па трасе А7 у напрамку горада Касель.
Патрульная машына неўзабаве выявіла названы транспартны сродак і накіравала аўтацягнік каля 22:10 на пляцоўку адпачынку кіроўцаў Амбергау для праверкі.
Падчас яе супрацоўнікі заўважылі відавочныя прыкметы ап’янення ў кіроўцы. Тэст пацвердзіў падазрэнні: замер паказаў папярэдняе ўтрыманне ў арганізме 3,24 праміле алкаголю.
У кіроўцы былі канфіскаваныя правы, яго даставілі ў аддзяленне і ўзялі для даследавання ўзор крыві. Пачата разбіральніцтва па факце кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
Чытайце таксама:
У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць