БЕЛ Ł РУС

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане

15.07.2026 / 20:23

Nashaniva.com

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў прыпыніў працу адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі — «Газпрам нафтахім Салават» у Башкартастане.

Завод «Газпрам нафтахім Салават». Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў галіне, у выніку ўдару былі пашкоджаныя дзве асноўныя ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты, а таксама некалькі другасных установак і іншае абсталяванне. Рамонт можа заняць ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў.

Атака адбылася ў ноч на 14 ліпеня. Кіраўнік Башкартастана заяўляў, што ключавыя аб'екты прадпрыемства не пацярпелі і што завод зможа аднавіць працу ў найбліжэйшыя дні. Аднак, паводле крыніц Reuters, вытворчасць была цалкам спыненая.

Завод «Газпрам нафтахім Салават» выпускае бензін, дызельнае паліва, авіяцыйную газу і іншыя нафтапрадукты. У 2024 годзе на яго долю прыпадала каля 2,7% усёй нафтаперапрацоўкі ў Расіі.

Рэгулярныя атакі ўкраінскіх беспілотнікаў па расійскіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах ужо прывялі да зніжэння аб'ёмаў перапрацоўкі нафты і стварылі праблемы з забеспячэннем палівам у некаторых рэгіёнах Расіі.

Чытайце таксама:

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»

«Думка, што непадалёку нешта ўзарвалі, трывожыць». Беларусы, якія жывуць у Расіі, расказалі пра цяперашнюю атмасферу там

Каментары да артыкула