БЕЛ Ł РУС

Блогер Улад Бумага ліквідуе адну са сваіх кампаній у Беларусі

15.07.2026 / 20:03

Nashaniva.com

Адна з беларускіх кампаній папулярнага блогера Улада Бумагі, вядомага пад псеўданімам Улад А4, пачала працэдуру ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў сам уладальнік бізнэсу, піша Office Life. 

Улад Бумага. Фота з сацсетак

Кампанія «ЧАТЫРЫАЧАТЫРЫ» была зарэгістраваная Мінгарвыканкамам у 2019 годзе. Яе асноўным напрамкам дзейнасці было стварэнне рэкламы. Адзіным уласнікам кампаніі з'яўляецца Улад Бумага.

У 2020 годзе кампанія стала рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій і, паводле інфармацыі парку, займалася распрацоўкай праграмнага забеспячэння для аналізу папулярнасці відэакантэнту. Аднак у 2025 годзе яна перастала ўваходзіць у склад рэзідэнтаў ПВТ.

Таксама паведамлялася, што кампанія займалася стварэннем забаўляльнага кантэнту для дзяцей, у тым ліку відэапрадукцыяй для YouTube.

Рашэнне аб ліквідацыі было прынята ў пачатку ліпеня 2026 года, а афіцыйна працэдура пачалася 6 ліпеня.

Чытайце таксама:

Блогер Улад Бумага выйграў суд за брэнд і ашчадзіў грошы

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву

Кампанія блогера Улада Бумагі выплаціць кампенсацыю пастаўшчыку дадаткаў для чыпсаў

Расійскі бізнэс блогера Улада Бумагі спрацаваў са стратамі амаль на паўтара мільёна даляраў

Блогер Улад Бумага знайшоў сабе новы занятак у Маскве

Каментары да артыкула