БЕЛ Ł РУС

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

13.07.2026 / 16:38

Nashaniva.com

У Беларусі працягваюць прадаваць з аўкцыёнаў маёмасць былога палітвязня і святара Генрыха Акалатовіча. 2 ліпеня павінны былі прайсці таргі па продажы яго зямельнага ўчастка ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна. Аднак аўкцыён не адбыўся ўжо чацвёрты раз запар — ахвотных набыць участак зноў не знайшлося. У той жа час тры старажытныя абразы, якія належалі святару, былі прададзеныя, піша «Брэсцкая вясна».

Кожны з абразоў выстаўляўся на асобны аўкцыён, і ў кожным выпадку ўдзельнічаў толькі адзін купец, які пагадзіўся на набыццё.

Паводле падлікаў, за тры абразы ў бюджэт паступіць 4620 рублёў. Найстарэйшы з прададзеных абразоў датуецца XVIII стагоддзем.

Ксёндз Генрых Акалатовіч

Ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі ў канцы 2023 года. Яго прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве» і асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі. У лістападзе 2025 года святар выйшаў на волю пасля памілавання, пасля чаго быў высланы за межы Беларусі. Пасля гэтага яго маёмасць працягваюць прадаваць праз аўкцыёны.

Чытайце таксама:

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён

У ксяндза Генрыха Акалатовіча арыштоўваюць і прадаюць маёмасць

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць

Каментары да артыкула