БЕЛ Ł РУС

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету

11.07.2026 / 16:51

Nashaniva.com

Паўабаронца клуба «Мамелодзі Сандаўнз» і нацыянальнай зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйдэн Адамс памёр ва ўзросце 25 гадоў. Прычына смерці афіцыйна пакуль не паведамляецца, але ў мясцовай прэсе пішуць пра самагубства. 

Джэйдэн Адамс падчас матчу са зборнай Чэхіі на чэмпіянаце свету. 19 чэрвеня 2026 года. Фота: AP Photo / Stew Milne

Ад імя сям'і футбаліста выступіў яго настаўнік Брэндзін Джонсан. Ён паведаміў, што родныя вельмі цяжка перажываюць трагедыю і просяць паважаць іх права на прыватнасць. Паводле яго слоў, смерць маладога спартсмена стала поўнай нечаканасцю для ўсіх, хто яго ведаў.

Джонсан таксама расказаў, што яшчэ некалькі дзён таму размаўляў з Адамсам. Пасля вяртання з чэмпіянату свету футбаліст быў у добрым настроі, радаваўся вяртанню дадому і будаваў планы на будучыню. Ён таксама хацеў правесці больш часу разам з сям'ёй.

На чэмпіянаце свету 2026 года Джэйдэн Адамс узяў удзел у трох матчах за зборную ПАР. У мінулым сезоне ён стаў пераможцам афрыканскай Лігі чэмпіёнаў у складзе «Мамелодзі Сандаўнз».

Чытайце таксама:

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!

Каментары да артыкула