БЕЛ Ł РУС

Беларус паказаў, як змагаецца з каларадскімі жукамі пры дапамозе пыласоса ВІДЭА

9.07.2026 / 23:30

Nashaniva.com

Жыхар Вілейкі Ігар Кіцікаў паказаў у тыктоку незвычайны спосаб барацьбы з каларадскімі жукамі на бульбе. Замест таго каб збіраць шкоднікаў уручную або выкарыстоўваць хімічныя сродкі, ён узяў звычайны пыласос і проста прайшоўся ім па бульбоўніку. Такім чынам жукі разам з лічынкамі апынуліся ўнутры пыласоса, піша Kraj.by.

Скрыншот з відэа

Відэа хутка набрала папулярнасць і выклікала актыўнае абмеркаванне. Частка карыстальнікаў пахваліла аўтара за кемлівасць і адзначыла, што такі спосаб дазваляе хутка ачысціць градкі без выкарыстання інсектыцыдаў. Іншыя ж паставіліся да ідэі з гумарам, заўважыўшы, што на электраэнергію можа быць выдаткавана больш грошай, чым каштуе сам ураджай бульбы.

Нягледзячы на розныя меркаванні, незвычайны дачны лайфхак прыцягнуў увагу многіх агароднікаў і актыўна абмяркоўваўся. Некаторыя карыстальнікі нават прызналіся, што гатовыя праверыць гэты спосаб на сваіх участках.

Чытайце таксама:

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку

У Белавежскай пушчы чэзнуць векавыя дубровы. Навукоўцы патлумачылі, што адбываецца

Мышэй у гарадах усё цяжэй труціць праз адаптацыю да атрут на ўзроўні ДНК

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?

Каментары да артыкула