БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі

9.07.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Вядомы беларускі паэт, празаік і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў адзначае свой 80‑гадовы юбілей. У першую ж раніцу 81‑га года жыцця ён напісаў новы верш — нечакана «Некралог».

Уладзімір Някляеў. Фота: Uladzimir Niakliaeu / Facebook

Уладзімір Някляеў — Некралог

НЕКРАЛОГ
Пад гадамі, якія адмераў мне Бог, Ціха-паціху падводзіцца рыса. Хутка з’явіцца мой некралог – Нікім не падпісаны. Вось калі б я памёр да часоў Пазьняка, Да Аляксандра Рыгоравіча прыхода, Некралог падпісаў бы сакратар ЦК І найлепшыя прадстаўнікі народа. Падпісалі б пісьменнікі. Не маленькія нейкія – Толькі тыя, хто ў званні... І вечным пяром Падпісаў бы Сам старшыня Саюза пісьменнікаў, Калі б я сам не быў старшынём. Тут праблема ўзнікала: магла быць няўвязка З паведамленнем агенцыі ТАСС... Але пазванілі з ЦК: “Калі ласка, Не трэба спяшацца. Яшчэ вам не час”. Культурна. Карэктна. Не ў форме загаду... І ў сённяшнім часе, як і тады, Удзячны я партыі і ўраду, Што працягнулі мае гады. Няхай гэты час быў далёка не лепшы, Не ласкавы час, але ўсё ж з ласкі Бога Дарэшты я ў ім дапісаў мае вершы – Як змест і як подпіс майго некралога.
Уладзімір Някляеў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула