Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чарговы раз заявіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, маўляў, хоча закончыць вайну супраць Украіны.
Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images
Паводле слоў Трампа, Пуцін «адчувае ціск» з яго боку, а магчымасць дасягнення мірнай дамовы паміж Расіяй і Украінай «значна бліжэйшая, чым думаюць людзі».
«Ён хоча пакласці гэтаму канец, і Украіна таксама хоча пакласці гэтаму канец, і мы вядзём перамовы, паглядзім, ці зможам спыніць гэта. Гэта жахліва», — сказаў Трамп, каментуючы пытанне журналістаў пра нядаўні ўдар па Кіеве.
Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў, што, на ягоную думку, і Пуцін, і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацікаўленыя ў спыненні вайны. Трамп дадаў, што абмеркаванне сітуацыі можа працягнуцца на саміце НАТА ў Анкары, дзе, паводле яго слоў, будзе паднята тэма заканчэння канфлікту.
Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на саміце, пасля чаго можа правесці размову з Пуціным.
Чытайце таксама:
Зяленскі і Трамп сустрэнуцца на гэтым тыдні