У Мінску хуткая дапамога не змагла пад'ехаць да хворага, бо праезд заблакавалі прыпаркаваныя машыны
У Мінску да адказнасці прыцягнулі кіроўцаў двух легкавых аўтамабіляў, якія перашкодзілі праезду машыны хуткай дапамогі, паведамляе УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Скрыншот з відэа
Інцыдэнт адбыўся ў двары дома №21 на вуліцы Бабруйскай. Аўтамабіль хуткай дапамогі не змог пад’ехаць да месца выкліку, бо праезд быў заблакаваны машынамі Toyota і Chevrolet, прыпаркаванымі з парушэннем Правілаў дарожнага руху.
Пра выпадак паведамілі як карыстальнікі інтэрнэту, якія апублікавалі відэа, так і супрацоўнікі брыгады хуткай дапамогі. У выніку медыкам давялося пакінуць аўтамабіль і ісці пешшу да суседняга дома.
Супрацоўнікі ДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска аператыўна выехалі на месца, устанавілі асобы парушальнікаў і прыцягнулі іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі можа не толькі стварыць нязручнасці, але і перашкодзіць своечасоваму аказанню медыцынскай дапамогі людзям, якія маюць у ёй патрэбу.
Чытайце таксама:
У Мінску ў аўтамабілі знайшлі труп. Ён праляжаў там пяць дзён
У Віцебску сямігадовы хлопчык выпаў з акна, пакуль ягоныя бацькі спалі п'яныя