БЕЛ Ł РУС

Нешта гарэла каля дыспетчарскай станцыі паблізу Мазырскага НПЗ

21.06.2026 / 14:58

Nashaniva.com

Сэрвіс маніторынгу пажараў FIRMS 20 чэрвеня зафіксаваў узгаранне ў раёне лінейнай дыспетчарскай вытворчай станцыі «Мазыр», якая знаходзіцца паблізу Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, заўважыў «Флагшток».

Паводле актуальных спадарожнікавых здымкаў, агонь знаходзіўся на захад ад нафтаперапампавальнай станцыі нафтаправода «Дружба». Гарэлі лясныя ўгоддзі каля стратэгічнага аб’екта.

Афіцыйнай інфармацыі пра гэты інцыдэнт апублікавана не было.

Цеплавыя сігнатуры, якія назіраюцца непасрэдна на тэрыторыі Мазырскага НПЗ, звязаныя са штатнай працай тэхналагічных установак і не сведчаць пра пажар на заводзе.

Чытайце таксама:

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага

У Лепельскім раёне два чалавекі загінулі падчас пажару

У Нароўлі на пажары загінулі 73‑гадовая пенсіянерка і двое яе праўнукаў — 5‑гадовая дзяўчынка і 10‑гадовы хлопчык

Каментары да артыкула