БЕЛ Ł РУС

Японія адразу ў пяць разоў павялічвае кошт сваіх віз

21.06.2026 / 13:53

Nashaniva.com

З 1 ліпеня 2026 года Японія павышае візавыя зборы для замежных грамадзян. Гэта першае такое павышэнне з 1978 года, і яно вельмі істотнае, паведамляе Japan Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Паводле новых правілаў:

Міністр замежных спраў Японіі заявіў, што дзейныя тарыфы не адпавядалі сучасным эканамічным умовам. Пры вызначэнні новых ставак улады ўлічылі інфляцыю і змяненне валютных курсаў за апошнія амаль 50 гадоў.

Дадатковыя сродкі, атрыманыя ад павышэння цэн на візы, плануюць накіраваць на апрацоўку ўсё большай колькасці візавых заяў, развіццё праграм вывучэння японскай мовы і ўзмацненне кантролю за нелегальным знаходжаннем замежнікаў у краіне.

Урад краіны таксама адзначае, што пасля павышэння кошт японскіх віз стане больш блізкім да ўзроўню многіх заходніх дзяржаў.

Паводле афіцыйных звестак, у маі Японію наведалі каля 3,56 мільёна замежных турыстаў. За першыя пяць месяцаў 2026 года краіну наведалі амаль 17,94 мільёна чалавек.

Чытайце таксама:

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі

Каментары да артыкула