БЕЛ Ł РУС

Кампанія, якая распрацавала самы дарагі ШІ-стартап у свеце, мае незвычайную структуру кіравання

20.06.2026 / 18:51

Nashaniva.com

«Гэта дае неверагодную свабоду», — кажа кіраўнік Anthropic Дарыа Амадэі.

Кіраўнік Anthropic Дарыа Амадэі. Фота: AP Photo/Jeff Chiu, File

У кіраўніка Anthropic Дарыа Амадэі толькі адзін супрацоўнік у прамым падпарадкаванні — яго chief of staff (кіраўнік апарату). Астатнія кіраўнікі кампаніі даюць справаздачу перад прэзідэнтам Anthropic Даніэлай Амадэі, яго сястрой і сузаснавальніцай кампаніі, піша devby.io.

«Гэта дае неверагодную свабоду», — распавёў Амадэі. Паводле яго слоў, такая структура дазваляе яму засяродзіцца на стратэгіі, знешніх перамовах і іншых задачах, не трацячы час на кіраванне вялікай камандай кіраўнікоў.

Падыход Anthropic незвычайны для буйной тэхналагічнай кампаніі. У сярэднім у генеральнага дырэктара каля дзесяці прамых падначаленых, тады як у Амадэі — толькі адзін. Пры гэтым Anthropic налічвае больш за 2 тысячы супрацоўнікаў.

У супрацьлегласць гэтаму кіраўнік Nvidia Джэнсен Хуанг наўпрост кіруе прыкладна 60 топ-менеджарамі. Ён лічыць, што шырокая структура дапамагае яму атрымліваць інфармацыю з розных частак кампаніі і абмяркоўваць праблемы адразу з вялікімі групамі кіраўнікоў.

Эксперты па кіраванні адзначаюць, што ўніверсальнай колькасці прамых падначаленых не існуе. Невялікая колькасць кіраўнікоў у падпарадкаванні дазваляе генеральнаму дырэктару засяродзіцца на стратэгіі і знешніх адносінах, але патрабуе высокага даверу да кіраўніцкай каманды. Шырокая структура, наадварот, скарачае бюракратыю і дапамагае кіраўніку кампаніі быць бліжэй да аперацыйных працэсаў, але можа перагружаць яго.

У Anthropic за аперацыйнае кіраванне шмат у чым адказвае Даніэла Амадэі. Дарыа Амадэі пры гэтым можа ўдзяляць больш увагі развіццю мадэляў нейрасеткі Claude, бяспецы ШІ і перамовам з уладамі ЗША.

На фоне ШІ-буму кампаніі ўсё часцей пераглядаюць кіраўніцкія структуры. Адны, як Anthropic, робяць стаўку на больш вузкую вертыкаль кіравання. Іншыя, уключаючы Meta і Nvidia, пашыраюць колькасць супрацоўнікаў і кіраўнікоў, якія наўпрост даюць справаздачу перад кіраўніком кампаніі.

Чытайце таксама:

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

OpenAI больш не самы дарагі ШІ-стартап у свеце

Каментары да артыкула