Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы
«Наведаў у бальніцы пацярпелых ад атакі на пасажырскі аўтобус. Вядома, дзеці вельмі напалоханыя, такое перажыць…», — напісаў Ягор Кавальчук у сваім тэлеграм-канале.
«Прыехаў бацька аднаго з хлопцаў, вельмі перажывае, паспрабаваў яго супакоіць. З хлопчыкам, які зараз у рэанімацыі, побач знаходзіцца маці, яна таксама ехала ў аўтобусе. Прагнозы медыкаў спрыяльныя, жыццю дзяцей нічога не пагражае.
Найбліжэйшым часам прыбудзе група найлепшых спецыялістаў Цэнтра медыцыны катастроф, якія спецыялізуюцца менавіта на такіх відах траўмаў — баратраўмы, аскепкавыя раненні. Калі будзе неабходнасць, дзяцей перавядуць у клінікі Масквы, але бранскія медыкі робяць усё магчымае.
Беларускія спецыялісты ўжо прыбылі ў Пачэп, дзе знаходзяцца астатнія пасажыры аўтобуса, якія не пацярпелі, 36 чалавек. У пункце часовага размяшчэння, які быў аператыўна разгорнуты, для іх створаны ўсе ўмовы, працуюць псіхолагі», — напісаў ён.
Кавальчук кажа, што гэта быў цалкам свядомы ўдар па цывільным транспарце на ажыўленай трасе. На гэтым жа ўчастку дарогі сёння былі і іншыя інцыдэнты з транспартнымі сродкамі, частка трасы была перацятая.
Чытайце таксама:
Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане
З'явілася ВІДЭА з месца трапляння дрона ў беларускі аўтобус
Лукашэнка сёння займаецца праблемай узбуйнення Дрыбінскага раёна
Міністр аховы здароўя ўдакладніў лічбу пацярпелых у Бранскай вобласці беларусаў
Шпіталізаваныя 8 пасажыраў аўтобуса, які пацярпеў у Бранскай вобласці. Шасцёра з іх — дзеці
«Правакацыя Крамля». Ва Украіне пракаментавалі ўдар па беларускім аўтобусе з дзецьмі