БЕЛ Ł РУС

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці

17.06.2026 / 18:17

Nashaniva.com

Дзмітрый Паўлічэнка, вядомы як камандзір лукашэнкаўскіх «эскадронаў смерці» яшчэ 1990‑х гадоў, праводзіў «практыкум» са зброяй у дзіцячым летніку «Бароўка» ў Лепельскім раёне, заўважыла «Віцебская вясна».

Былы стваральнік і першы камандзір Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання, вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні «эскадронамі смерці», навучаў дзяцей асновам рукапашнага бою і карыстання зброяй, удзельнічаў у занятках па медычнай і агнявой падрыхтоўцы. Мерапрыемства назвалі «семінарам-практыкумам». 

Кіраўніка таемнага фармавання, якое ў 1990‑х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, ужо традыцыйна запрасілі выступіць у дзіцячым летніку разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Азаронкам, дзядзькам вядомага прапагандыста Рыгора Азаронка. 

Апрача трэніровак, якія праводзілі байцы спецназа, дзецям шмат расказвалі пра патрыятызм і ягоную асноўную, паводле дэпутата, складовую частку — неабходнасць авалодвання вайсковымі навыкамі, каб выступіць на абарону сваёй дзяржавы.

Чытайце таксама:

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі

Да ветэранаў спецназа Паўлічэнкі прыязджаў незвычайны госць: беларус, але мусульманін

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

Паўлічэнка ўзнагародзіў ветэранаў спецназа расійскімі медалямі коштам у 2 еўра

Каментары да артыкула