БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеная Аляксандра Каско перанесла за кратамі аперацыю

17.06.2026 / 16:55

Nashaniva.com

Па інфармацыі праваабарончага праекта Mayday Team, палітычная зняволеная Аляксандра Каско за апошнія месяцы сутыкнулася з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем падчас адбывання пакарання ў папраўчай калоніі № 4.

Аляксандр Каско

Паводле крыніцы праваабаронцаў, у жанчыны выявілі кісту яечніка. Спачатку, як сцвярджаецца, адміністрацыя калоніі належным чынам не адрэагавала на яе стан. Пазней сітуацыя ўскладнілася: кіста разарвалася, пасля чаго Аляксандры тэрмінова спатрэбілася хірургічная дапамога.

Паведамляецца, што з калоніі яе даставілі ў бальніцу, дзе была праведзена аперацыя. Пасля лячэння жанчыну вярнулі ў калонію, дзе яна працягвае адбываць прызначаны тэрмін.

Аляксандра Каско — жыхарка Ваўкавыска і медыцынскі работнік. Яе затрымалі 9 лютага 2023 года пасля вяртання ў Беларусь. Спачатку жанчыну арыштавалі ў адміністрацыйным парадку, а затым супраць яе завялі крымінальную справу.

У абвінавачанні фігуравалі восем артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку абраза прадстаўніка ўлады, абраза суддзі, абраза Аляксандра Лукашэнкі, удзел у экстрэмісцкім фармаванні, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, паклёп у дачыненні да Лукашэнкі, незаконныя дзеянні з персанальнымі данымі і распальванне сацыяльнай варожасці.

19 снежня 2023 года суддзя Гродзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык прысудзіў Аляксандры Каско 10 гадоў пазбаўлення волі.

Пазней супраць яе былі распачатыя яшчэ некалькі крымінальных спраў. У маі 2024 года стала вядома пра новы суд па абвінавачаннях у абразе прадстаўніка ўлады і абразе суддзі. Справу разглядала суддзя Наталля Горбач. Інфармацыя пра вынесены прысуд публічна не агучвалася.

Таксама паведамлялася, што вясной 2025 года супраць Каско завялі яшчэ адну крымінальную справу. Звесткі пра вынік яе разгляду таксама адсутнічаюць у адкрытым доступе.

Чытайце таксама:

Супраць палітзняволенай Аляксандры Каско завялі яшчэ адну крымінальную справу

Сілавікі паведамілі, што Аляксандру Каско год да затрымання «вёў» супрацоўнік ГУБАЗіКа

«Хацела адзначыць юбілей з сям'ёй». Што вядома пра Аляксандру Каско, якой прысудзілі 10 гадоў пасля вяртання ў Беларусь

10 гадоў пазбаўлення волі далі Аляксандры Каско, якая вярнулася з-за мяжы ў Беларусь

Чарговую беларуску затрымалі пасля вяртання з-за мяжы

Каментары да артыкула