БЕЛ Ł РУС

Гомельская федэрацыя футболу пра выпадак з аўтобусам у Бранскай вобласці: Звычайна ў іх быў іншы маршрут

17.06.2026 / 14:59

Nashaniva.com

Як расказалі Onliner у Гомельскай абласной федэрацыі футбола, у аўтобусе знаходзіліся выхаванцы некалькіх футбольных клубаў з Гомеля і Рэчыцы.

Яны штогод ездзілі на аздараўленне ў Геленджык, дзе таксама трэніраваліся і ўдзельнічалі ў спарынгах з мясцовымі камандамі.

— Першая група выхаванцаў ужо вярнулася, яны былі на адпачынку з 1 чэрвеня. Цяпер паехала другая група. Асноўнае ядро было з Рэчыцы, СДЮШАР №2, гэта іх аўтобус. Таксама ехалі выхаванцы СДЮШАР ППО ААТ «Гомельшкло». Не ведаю, чаму ў гэты раз яны паехалі той дарогай (праз Бранск), звычайна ў іх быў іншы маршрут, — расказаў суразмоўца.

З яго слоў, выхаванцы ездзяць на адпачынак у суправаджэнні трэнераў. На групу з 38 чалавек — па два суправаджаючыя.

У гэты раз сярод іх была жонка трэнера Аляксея Гарошкі.

Менавіта яна, па інфармацыі суразмоўцы, загінула.

Чытайце таксама:

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане

Жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2 загінула пры атацы дронам аўтобуса з дзяцьмі ў Бранскай вобласці

Ціханоўская пра ўдар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну

МЗС Беларусі асудзіла атаку на аўтобус з дзецьмі і нечакана заклікала спыніць паездкі ў прыгранічныя з вайной рэгіёны Расіі

Каментары да артыкула