«Клон» малдаўскага журналіста з фэйкавымі дакументамі ўціраўся ў давер да беларусаў у Польшчы
Невядомыя называліся малдаўскім журналістам Уладзімірам Тхорыкам і праз офіс Святланы Ціханоўскай спрабавалі ўцерціся ў давер да беларусаў у Польшчы. Пра гэта журналіст і рэдактар рускамоўнага аддзела выдання RISE Moldova расказаў у фэйсбуку, заўважыла выданне Reform.news.
Паводле слоў Тхорыка, невядомыя падрабілі прэс-карту на яго імя.
«Мяне кланавалі. Невядомыя падрабілі маю ідэнтычнасць журналіста. Маё фота і прозвішча выкарысталі для фэйкавай прэс-карты. Правакатары называліся мною. І праз офіс беларускай апазіцыянеркі Святланы Ціханоўскай уціраліся ў давер да беларускіх эмігрантаў у Польшчы. Пад выглядам журналіста хацелі разгаварыць апанентаў рэжыму Лукашэнкі», — напісаў журналіст.
Падрабязнасці Тхорык паабяцаў даць заўтра.
Чытайце таксама:
Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў